Пашырэнне санкцый ЗША ў дачыненні да газаправода «Паўночны паток – 2» будзе выгадна не толькі Польшчы, але і Еўрапейскаму Саюзу, сказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі.
Ён зазначыў, што Польшча даўно сцвярджае, што падтрымка расійскіх газавых праектаў дэ-факта з'яўляецца падтрымкай расійскай агрэсіўнай палітыкі.
У пачатку чэрвеня амерыканскія сенатары прадставілі законапраект, які прадугледжвае пашырэнне санкцый ЗША супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве расійска-нямецкага газаправода «Паўночны паток – 2» альбо іншым чынам звязаныя з праектам.
Планаваныя санкцыі падвергнулі крытыцы нямецкія палітыкі.
вс